FAQ

Пытаньні й адказы

Агульныя пытаньні

  • Чаму пераклад робіцца клясычным правапісам?

Падтрымка некалькіх варыянтаў перакладу вымагае большай колькасьці перакладчыкаў, якія актыўна б удзельнічалі ў працэсе беларусізацыі праграмаў. Пакуль нашая суполка ня можа сабе дазволіць далейшага драбненьня на некалькі частак, а таму, часткова выпадкова, выбар правапіснага варыянту трапіў на нэаклясычны правапіс. Таксама можна тут пазначыць, што падтрымка 2 перакладаў вымагае ня толькі ўдзелу большай колькасьці людзей у праекце, але й падтрымкі некалькіх моўных традыцый сыстэмнымі бібліятэкамі GNU/Linux (glibc і інш.), якой пакуль няма. Запыт на падтрымку 2 правапісных варыянтаў у glibc можна знайсьці тут: http://sources.redhat.com/bugzilla/show_bug.cgi?id=1015

Тэрміналёгія

  • Самастойна ці аўтаматычна?
    • Тэрмін самастойна ўжываецца тады, калі дзеяньне мусіць выканаць сам карыстальнік, а тэрмін аўтаматычна датычыцца таго дзеяньня, яко зробіць праграма без узаемадзеяньня з карыстальнікам

UbuntuBelarusianTranslators/FAQ (last edited 2008-08-06 16:15:48 by localhost)